Cнег ідзе і я іду

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Дзень, нажыýшыся усыць,
Вечарэе і маýчыць.
I, смакуючы нуду,
Снег ідзе і я іду.

Гэта, пэýна, назаýжды -
Стужкі рэк скавалі льды,
Сцюжа вые у дуду,
Снег ідзе і я іду.

Мы, здаецца, з ім адны.
Скрозь туманныя паýсны,
Скрозь сухую лебяду
Снег ідзе і я іду.

Я б упаý, як жухлы ліст,
Але, пэýна, канфарміст:
З твару змахваю ваду,
Снег ідзе - і я іду.

© Copyrіght: Ганна Ліпчанская
2021

Іншыя вершы аўтара