Юрась Півуноў
RSS FeedЗімовы вечар
Вячэрняя рапсодыя
Тонуць ў змроку вулачкі
Гораду Старога.
Гучыць ў паветры-холадзе
Вячэрняя рапсодыя.
Сусьвету дзірка чорная
Ўсё места* паглынае,
Загадкава ўсьміхаецца,
Ласкава запрашае
У вір касьмічны кінуцца,
Душы знайсьці адхланьне,
Спазнаць пяшчоту Боскую
І радасьць, і каханьне...
------------
*Места - у старажытнай Беларусі значыла "горад".
Засьнежанае сонца сьлепіць вочы...
Засьнежанае сонца
сьлепіць вочы,
І забываеш
жахі чорнай ночы,
Ня згадваеш
папрокі ды праблемы,
Не існуе
ніякае дылемы.
Душа пяе,
імкнецца у вышыні,
Але...
чадзяць ў паветра чыстае машыны,
Блішчасты сьнег
рыпіць пад чаравікам,
Жабрак у пераходзе
сядзіць цьвікам.
Замілавана
згадваеш каханую,
Табе і дзецям
ўсёй душой адданую,
У Бога просіш
болей гэткіх дзён,
Бо час бяжыць –
ты ўжо не маладзён.
Дым цыгарэтны
едкі й лезе ў вочы,
А ноччу сьніўся,
пэўна, сон прарочы:
Гарыць нібыта
нашая планета
Й прыходзіць думка,
што было ўжо гэтак.
...Засьнежанае сонца
сьлепіць вочы,
І забываеш
жахі чорнай ночы,
Ня згадваеш
папрокі ды праблемы –
Не існуе
ніякае дылемы...
Калядны партрэт незнаёмкі
Танюткі стан
дублёнка не хавае,
А на ружовых вуснах –
цытрусавы смак.
Агністы погляд Ваш,
яго "кахаю",
Пад ліхтарамі –
сьнег, нібы смарагд.
Крыху яшчэ
дадаць сьняжынак вейкам...
Мароз румяніць
тварык юнай дзевы.
Мастак ён адмысловы,
што й казаць,
Дык жа й красуня –
пяром не апісаць.
Апошнiя водгукi
2 года 48 недель назад
4 года 42 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 51 неделя назад