Ганна Галавіна
RSS FeedГоркі смак халадоў... Зіма...
Горкі смак халадоў... Зіма.
Ноч ці ранак — ужо ўсё роўна.
Калі нават заўважыш поўню —
гэта будзе самотны ліхтар.
Цішыню паўпустых гарадоў
у святле нежывым ён хавае.
Забываю цябе. Забываю
пах вясны на далонях маіх.
I зрываюся. Толькі зноў:
«Асцярожна — напружанне, рэйкі...» —
угаворвае рысу бяспекі
голас змяты не пераступаць.
Мая стрыманасць — кошт ёй два грошы! —
не цяпер, але ўсё ж такі зможа
на шматкі разляцецца яна,
як старое адзенне. Але —
хто маўчаннем сябе не ламае?..
Свае вершы люстэрку чытаю
і звыкаюся да цішыні.
Апошнiя водгукi
3 года 6 недель назад
5 лет 6 дней назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 4 недели назад
7 лет 9 недель назад