Лявон Неўдах
RSS FeedБяздомны Пёс
Ад марозу студзень сам замёрз.
Не шкада яго за холад,
хай канае.
Рые лапай яму ў небе Малы Пёс --
пахаваем!
Пахаваем гэты месяц мы,
памянём пахучым хлебам,
што я з крамы нёс сярод зімы --
жыць жа трэба!
Перад мною мільярды дзён.
Крышку з іх вазьму сабе й сабаку,
каб пачуць зноў сакавіцкі звон
добрым знакам.
А паветра!..
Як душа!
Можа,Бога?.. Ці Сусвету?..
Ці таго Малога Пса,
што бяздомны над планетай...
Мінус дваццаць. Ветрана. І снежна.
"Мінус дваццаць. Ветрана. І снежна.
Вусцішна ад зімняга разбою..."--
верш даносам пішацца няспешна.
Добра й тое.
Добра, што находзіць шчэ натхненне.
Люты ў Мінску, А ў панельным доме
ўсе плюс дваццаць (можа, крыху меней)
для мяне і насякомых
(ачуняўшы, б"ецца ў шыбу муха).
Да вясны -- зусім падаць рукою
праз мароз, вятрыску, завіруху...
Добра тое.
Ні марозу, ані завеі...
Ні марозу, ані завеі...
Не да твару зіме з дахаў кроплі:
быццам нехта пакрыўдзіў яе --
і пусціла яна румзай соплі.
Пацяпленне!.. І гэты стандарт:
горка палення, агонь у зеўры печы!
Выдзеліў лёс усё ж заслужаны грант
па-чалавечы.
Млявасць даймае й хочацца спаць --
значыць, працягнецца доўга адліга.
Мой талент добрыя вершы пісаць
перайшоў у вышэйшаю лігу.
Адпачне ў нерухомасці рух,
для пачатку пачаткаў рухома
выслізне котка цёплаю з рук
па незнаёмае,
і зноў сцепануся... Пад плач зімы
хочацца чыстага, светлага, белага...
Рэха пагляду -- з людзьмі дамы
пачарнелыя.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
4 года 34 недели назад
6 лет 34 недели назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 42 недели назад