Алег Лойка

RSS Feed

Балада снегу

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Падае снег на сэрца,
He баючыся растаць,
Бо сэрца на песню бярэцца —
На цэлы свет спяваць.

Куды ж ты, дрыготкая ланя,
Збіўшы сняжынкі, ляціш?..
Снег — цішыні пасланнік,
Снег бласлаўляе ціш.

Высокі, як белае неба,
Нізкі, як белы дол...
Снегам апасці б нема,
Свет блаславіўшы наўкол!..

Мяккі, спакойны, любімы,
Радасць, уцеха з уцех!..
Быццам дзяўчынкі імя,
Лані шапчу я — «Снег...».

Полю шапчу і завеі,
Вёсцы, дзе жджэ начлег.
Той мяне зразумее,
Хто любіць гэты снег.

Снег

Яшчэ не ацэнена

Слепіць вочы ён, снег,
I дарогі разбег,
I ты мружышся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»

Светла як ад яго
Паміж хвой у цішы,
I па ўсёй па шашы,
А найбольш — на душы!..

Каб не ён, гэты снег, —
Сын вячыстай зімы,
Дык ці б ведалі мы,
Колькі ў свеце святла?!

Каб не ён, гэты снег
Ля бясконцай шашы,
Дык ці б ведалі мы,
Колькі можа ў душы
Выць святла, пекнаты?..

Ах, як мружышся ты,
Снег мой, студзеньскі снег!..

Усе аўтары