Балада снегу

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (1 голас)

Падае снег на сэрца,
He баючыся растаць,
Бо сэрца на песню бярэцца —
На цэлы свет спяваць.

Куды ж ты, дрыготкая ланя,
Збіўшы сняжынкі, ляціш?..
Снег — цішыні пасланнік,
Снег бласлаўляе ціш.

Высокі, як белае неба,
Нізкі, як белы дол...
Снегам апасці б нема,
Свет блаславіўшы наўкол!..

Мяккі, спакойны, любімы,
Радасць, уцеха з уцех!..
Быццам дзяўчынкі імя,
Лані шапчу я — «Снег...».

Полю шапчу і завеі,
Вёсцы, дзе жджэ начлег.
Той мяне зразумее,
Хто любіць гэты снег.

Іншыя вершы аўтара