Вось і снег...

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Вось і снег...
Пабялела зямля,
I стаілася ўсё навакола.
I ляціць, і ляціць ён здаля,
Быццам пыл з-пад шырокага кола.

Абарвалася тонкая ніць
Паміж рознымі порамі года.
На бярозах ці іней звініць,
Ці надзея твая, ці самота?

Вераб'ёў пазганяла з галля,
I шпакоўні нікім не заняты.
Цішыня.
Пасмялела зямля,
Што не зойдуцца ў сцюжы зярняты.

Вось і снег. Перайначыўся свет.
Завіруха мяце навакола.
Толькі б мне не пакінуць свой след,
Быццам пыл з-пад імклівага кола.

Дзякуй

Вельмi добры верш, Вялiкi Дзякуй.

Вось i снег

Дачка з гэтым вершам атрымала першае месца на спаборнiцтве чытачоу сярод 2 - х клясау гарадской Гарадзенскай гiмназii сёлета у студзеню 2016! Дзякуй паэту!!!
Гарбачэнка Юры

класс я выполнила дамашку па

класс я выполнила дамашку па беларускай литаратуре