Надзея Шылавец
RSS FeedЗіма раскажа
Халоднай птушкай прыляціць да нас зіма.
Пабеліць шчодра ўсё навокал, як сама.
Не застанецца месца нават на зямлі,
Бо коўдру белую расцеляць матылі.
Зіма раскажа і прабаіць казкі-сны.
Прырода наша не прачнецца да вясны.
Апране хаты завіруха ў шатры
І праспявае гімн зіме разы са тры.
А дрэвы стражнікі халодныя стаяць,
Мароза-бацьку запрашаюць начаваць.
Зімовы вечар
Гадзіннік б’е ўжо позні час,
Нявесела сядзець у хаце.
Прайдуся сцежкаю ў час,
Калі кружыцца снег у садзе.
Мне бачны снежны карагод,
Бы рукі маюць шмат пушынак
І танчыць прыйдуць круглы год
Мо сто і тысячы дзяўчынак.
Няшмат дзе знойдзеш ты святла
У прыцемках зімовых вуліц,
На фоне толькі ліхтара
Крыштальны свет, што вока
жмурыць.
Скрыпучы снег бяру рукой,
Трымаючы зіхценне зорак.
І радасна бягу дамоў,
Каб заўтра зноў сустрэць свой
золак.
Засыпле сцежкі ўсе зіма
і дрэвы ўсе паснуць ад сцюжы,
Але застанецца душа
Прыгожай, як пялёстак ружы.
Ноч на снезе
Празрысты снежны бляск
У цемрачнай начы
Парушыць крок сабак
Паўночнай цішыні.
Люстэркам ліхтары
На снезе зіхацяць.
І моўчкі трактары
У стойле сваім спяць.
Таемна ноч на снег
Адбітак свой нясе.
Прыемна слухаць смех,
Што вецер прынясе.
Сугробаў шмат паўсюль,
Іх бачна нават цень,
З’яўляюцца адкуль,
Не ведаем удзень.
Залочаным святлом
Месяц снег абліў.
На вёску чарпаком
Нібы вядро разліў.
Бялюткі хаты дах,
Марозна на двары.
Сцюдзёны крэпне пах
Зімовае пары.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
4 года 34 недели назад
6 лет 34 недели назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 42 недели назад