Пётр Шакола
RSS FeedЗіма ў адзіночку не ходзіць
Зіма ў адзіночку не ходзіць –
Сыноў трох з сабою прыводзіць.
З іх кожны – дзяцюк зухаваты
На маму працуе заўзята:
Удала,дакладна,з ахвотай
Зімовую зладзіць работу.
І першы з сыноў – гэта Снежань.
Бялюткім пацешыць вас снегам,
З вачэй вашых выцісне слёзы,
Укусіць за вуха марозам.
Зіму ён заўжды пачынае,
А год каляндарны канчае.
Другі сын Зімы – гэта Студзень.
Уночы ўсе хаты застудзіць –
Так робіць,каб сны адляцелі,
Раней каб вы ўсталі з пасцелі.
Ён – роўна Зіме палавіна,
Пачаць год наступны павінны.
Апошні за Студзенем – Люты.
Пытае: “Ты добра абуты?”
З бяздоннага меха ён снег падсыпае,
Завеямі снежнымі двор замятае.
Бывае ён злы.Але ж колькі злавацца?
Урэшце,з Вясною яму сустракацца!
Зімовае
Калі адплача нудны дождж,
І вецер стоміцца санліва,
Цішком тады ўсяго за ноч,
Зіма прыходзіць нейкім дзівам.
Прачнешся ранкам – за акном
Бялюткі снег ляжыць навокал.
Пад снегам сцежка,поле,дом,
Свет белы ўвесь - куды ні кінеш вокам.
Прыткнешся тварам да акна –
Бялюткасць паланяе вочы,
Душа пяе – і не да сна,
Міжволі ў казку верыць хочаш.
Зімой чакае шмат выгод:
Канькі і лыжы,санкі,снежкі,
Каляды,ёлка,Новы год,
Забавы,жарты і усмешкі…
Мне падабаецца зіма
З маленства я люблю зіму
З яе пушыстым белым снегам,
Каб быў дзіцём – без роздуму,
Абутак скінуушы,я б басанож пабегаў…
Ах, цуда-ёлка ў Новы год!
Курантаў бой у поўнач,
Вясёлых масак карагод,
І звон бакалаў поўных…
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 42 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 50 недель назад