Алег Грушэцкі
RSS FeedЗіма
На тройке белых лашадзей
У беласнежнай калясніцы
Пад гукі гулкія завей
Зіма прынеслась, чараўніца.
Застлала пухам лес, палі,
На кроны дрэў надзела шапкі,
Зазіхацелі на зямлі
Пераліваясь срэбрам хаткі.
Накрыла белым абрусом
Даль, краявід – дзівяцца вочы,
Ўсё засіяла хараством,
Ярчэй заззялі зоры ў ночы.
З сабой зіма прынесла нам
Забавы, радасць, і ўцехі,
Паўсюль дзіцячы смех і гам –
Гуляюць ў снежныя пацехі.
Мароз на шкле пакінуў след,
Нібы мастак правёў рукою,
Намаляваў зімы партрэт,
Каб любавалісь мы з табою.
Як тут карцін не маляваць,
Калі вакол такое дзіва,
І як тут вершы не пісаць,
Калі навокал так красіва.
05. 2011г.
Сняжынкі
Белыя пушыстыя сняжынкі
Карагоды ў небе закружылі,
Замялі дарогі і сцяжынкі,
Дзіўным танцам нас заваражылі.
Гэтыя свавольны чараўнічкі
Падаюць з нябёс, дачкі завеі,
Смешныя, гуллівыя сястрычкі,
Бы малюсенькія казачныя феі.
Нас чаруе іхні рух павольны,
Як яны кружацца і злятаюць,
Нам лажацца прама на далоні,
І, кудысці ў міг, яны знікаюць.
Белыя пушыстыя сняжынкі
Ў карагодзе казачнам кружацца,
Лёгкія чароўныя пушынкі,
Белым дываном яны лажацца.
05. 2011г.
Апошнiя водгукi
2 года 44 недели назад
4 года 38 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 42 недели назад
6 лет 42 недели назад
6 лет 47 недель назад