Сяргей Грахоўскі
RSS FeedПалаюць гронкі, як рубіны...
Палаюць гронкі, як рубіны,
Трымціць галінка угары,
У снезе спелую рабіну
Апанавалі снегіры.
I сцежку нашага расстання
Пазамятала, як на грэх,
Але я веру, што растане
I гэты нечаканы снег,
Ці гэты, ці наступны вечар
Усыпле зорнае святло,
I будзе новая сустрэча,
Якой дагэтуль не было.
Сум па снезе
Зноў смала замярзае на зрэзе,
Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
I па снезе сумуе,
Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.
Змрок у вокны сляпіцаю лезе,
I калючыя зоркі туманіць зіма,
Рунь па снезе сумуе,
Сумуе па снезе —
Хутка студзень, а снегу няма і няма.
Іней шорсткай ігліцай блішчыць на жалезе,
Адзінокі снягір на бярозе знямеў.
Я па снезе сумую,
Сумую па снезе,
Па звычайнай, блакітнай і чыстай зіме.
Апошнiя водгукi
2 года 48 недель назад
4 года 42 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 51 неделя назад