Ірына Хадарэнка
RSS FeedБАГНІСТЫ БЛЮЗ
Ці дзень, ці ноч – усё адно.
Гарбата, з цукрам журавіны…
Халодным подыхам радзімы
Павеяў студзень праз вакно.
Сусвет гуляе ў даміно
І вечнасць мірсціцца магчымай,
Бо феі часу штохвілінна
Чаруюць над верацяном.
У тонкай пространі адхлання
Мільгаюць промні развітання.
Зырчэе вабны калідор
Тэлепартацыі пачуццяў.
Ён кліча ў невараць, да зор,
Сысці і болей не вярнуцца.
ЗІМОВАЯ САНАТА
…І выпаў снег – прадвеснік абнаўлення,
Заслаў зямлю бялюткім палатном.
У сэрцы абуджаецца натхненне
Ад казак, што мне шэпча вецер-гном.
Узмах рукі нябачнага маэстра –
І ўраз заціхне паўсядзённы хор,
А ў галасах зімовага аркестра
Пачне гучаць саната рэ-мажор.
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад