БАГНІСТЫ БЛЮЗ
RSS FeedЦі дзень, ці ноч – усё адно.
Гарбата, з цукрам журавіны…
Халодным подыхам радзімы
Павеяў студзень праз вакно.
Сусвет гуляе ў даміно
І вечнасць мірсціцца магчымай,
Бо феі часу штохвілінна
Чаруюць над верацяном.
У тонкай пространі адхлання
Мільгаюць промні развітання.
Зырчэе вабны калідор
Тэлепартацыі пачуццяў.
Ён кліча ў невараць, да зор,
Сысці і болей не вярнуцца.
водгук на верш
Выдатна, Ірына. Вашыя радкі ў нечым пераклікаюцца і з маім настроем у вершы "Вячэрняя рапсодыя" (тут "вісіць" пад назвай "Зімовы вечар"). З павагай, Юрась.