Антон Рудак
RSS FeedКрыгаход на Нямізе
На лініі агню твае кварталы
Ў бясконцай неабвешчанай зіме,
Між выгінаў бетону і металу
Халодны вецер нецярпліва дзьме.
Хаваючыся ад чужых праклёнаў,
Мой горад ціха хутаецца ў сны,
Бой ратушы, заменены рынгтонам,
Нікога не пакліча да вясны.
Мы ведаем – млыноў далёкіх подых
Цяплом яшчэ павее празь вякі,
І сонца адаб’ецца ў цёмных водах
Схаванай у калектары ракі.
Хай немагчыма гэты час наблізіць,
Мы вечарамі ў прыстані дажджу
Чакаем крыгаходу на Нямізе,
Баронячы празрыстую мяжу.
Яблыкі сьнежня
Моўкнуць у чароўным сьне зьніклыя сядзібы,
Яблыкі ў тваім вакне стынуць паміж шыбаў,
Лёгкі сьнегавы кілім лёг над кожным дахам,
І над комінамі дым льецца млечным шляхам.
Сад у месячным сьвятле – ціша, нібы ў раі,
Толькі на тваім стале сьвечка дагарае.
Сьвецяць яблыкі з вакна, як дзясятак сонцаў...
Хай такая ноч адна доўжыцца бясконца.
Апошнiя водгукi
2 года 49 недель назад
4 года 42 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 47 недель назад
6 лет 51 неделя назад