Мікалай Кот

RSS Feed

"Восень сварыцца з зімою"

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

"Восень сварыцца з зімою"
Восень сварыцца з зімою
Сыпле з неба дождж і снег
І здаецца,што парою
Час спыніў няспынны бег
Шэрым неба закрывае
Зрэдку сонейка бывае
Праз парваныя аблокі
Паглядае жоўтым вокам
Сад ад холаду здубеўшы
Ліст дрыжыць неперапрэўшы
Яблык,быццам сіраціна
Ціха гойдае галіна
А зіма запамятала
Што ў гэтую пару
Снега гурбы намятала
Плот не бачна.Так бывала
Не тужы.Дажджы мінуцца
Рэчкі ледам закуюцца
Запяе пад палазамі
Снег скаваны маразамі
Заіскрыцца,заіграе
Бела-яркім,дзіўным блескам
Не тужы.Зіма чакае
Там,за гэтым пералескам..

Марозная раніца

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

" Марозная раніца"

Мароз у прыцемках ля хаты
Чакае раніцу даўно
На шкле малюе ўзор заўзята
Пад дах загляне,у акно

Спакой і ціш вакол ляжаць
У небе зорачкі дрыжаць
Рыпяць сняжынкі пад нагамі
Дымок стаўбіцца над дамамі

Палоска неба пасвятлела
На ўсходзе ціха чырванела
Сярод снягоў з далекай далі
Пайшлі ад сонца света хвалі

Глыток паветра,як вадзіца
З празрыстай ледзяной крыніцы
Адчыніш дзверы,пар клубіцца
Намерзлі ў сенцах палавіцы..

У печы іскры разлівае
Шуміць крыніца агнявая
Даўно гатовы вугалькі
Прыняць у госьці чыгункі

Як чарцяняты цені скачуць
Патэльню з салам хочуць бачыць
Нецярпяліва ловяць пах
Што з печы вырваўся як птах

У вокны сонца паглядае
Мароз паціху адступае
Пад белым полагам снягоў
Спіць да вясны абшар лугоў.

Усе аўтары