Уладзімір Марук
RSS FeedПад раніцу — такі мароз...
Пад раніцу — такі мароз,
Аж перазвоньваюцца грушы
Пра нечы век, пра нечы лёс,
Пра насцярожаныя душы.
I гэткі ўстойлівы, як свет,
Марозны звон праз час сцюдзёны
Ляціць удаль, ляціць услед —
I адлятаюць прэч вароны
Ад пабялелага каня,
Ад неўмарозлівага часу...
I ўсё нязначнае
да дня
Знаходзіць вечную акрасу.
Снег ды снег. Марозік за акном...
Снег ды снег.
Марозік за акном.
I на небе не відны аблокі.
Пакідаю свой высокі дом,
Снег кранаю чысты і глыбокі.
Праз падэшвы не чуваць зямлі,
He чуваць асфальту і бетону.
Снежныя разлегліся палі,
Прыбяліўшы нават і варону.
Гэта час,
калі ў душу маю
Чысціня заходзіць найглыбока,
Калі ў тым,
каго не пазнаю,
Уяўляю светлага прарока.
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
4 года 34 недели назад
6 лет 35 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 42 недели назад