Ні марозу, ані завеі...

RSS Feed
Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ні марозу, ані завеі...
Не да твару зіме з дахаў кроплі:
быццам нехта пакрыўдзіў яе --
і пусціла яна румзай соплі.

Пацяпленне!.. І гэты стандарт:
горка палення, агонь у зеўры печы!
Выдзеліў лёс усё ж заслужаны грант
па-чалавечы.

Млявасць даймае й хочацца спаць --
значыць, працягнецца доўга адліга.
Мой талент добрыя вершы пісаць
перайшоў у вышэйшаю лігу.

Адпачне ў нерухомасці рух,
для пачатку пачаткаў рухома
выслізне котка цёплаю з рук
па незнаёмае,

і зноў сцепануся... Пад плач зімы
хочацца чыстага, светлага, белага...
Рэха пагляду -- з людзьмі дамы
пачарнелыя.