Бяздомны Пёс

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ад марозу студзень сам замёрз.
Не шкада яго за холад,
хай канае.
Рые лапай яму ў небе Малы Пёс --
пахаваем!

Пахаваем гэты месяц мы,
памянём пахучым хлебам,
што я з крамы нёс сярод зімы --
жыць жа трэба!

Перад мною мільярды дзён.
Крышку з іх вазьму сабе й сабаку,
каб пачуць зноў сакавіцкі звон
добрым знакам.

А паветра!..
Як душа!
Можа,Бога?.. Ці Сусвету?..
Ці таго Малога Пса,
што бяздомны над планетай...