Над Белаю Руссю...
RSS FeedНад Белаю Руссю — белы снег,
Нібыта чыстае сумленне,
Нібыта светлае збавенне
За самы патаемны грэх.
На досвітку запахне снег
Малінава-празрыстым сокам.
I сад, заружавелы ў сне,
Зазвоніць ціха каля вокан.
Трывогу — прэч! Сумненні — прэч!
Табе адчуць памогуць гукі,
Што не было яшчэ сустрэч,
Што не было яшчэ разлукі,
Што толькі ёсць адно святло,
Святло разлівістае снегу,
Што ўсё мінула і прайшло,
А роспачы — няма ні следу.
Калі ж трывога паласне
Твае балючыя ўспаміны, —
Над Белай Руссю — белы снег
Ты прыгадай хоць на хвіліну.
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад