Рыбачка з Набярэжнай
RSS FeedРыбачка з Набярэжнай
Над возерам духоў плыў водар,
як кветак водар над лужком.
Яна рыбачыць трошкі воддаль
ад рыбаловаў-мужыкоў.
Яе тут за сваю прымаюць.
Яе тут ведаюць даўно.
Рыбачка вудачку трымае
і напявае заадно.
Бярэцца мужыкам на зайздрасць
карась, шчупак, акунь ды ёрш.
Улоў яе багаты зараз –
насы мужчынам ён уцёр!
У ззянні радасці бязмежнай
твар адлюстроўвае вада.
Яна жыве па Набярэжнай –
да возера рукой падаць.
Зімой ёй дома не сядзіцца –
рыбачыць ходзіць кожны дзень.
Няхай скавана льдом вадзіца –
ды рыба водзіцца ў вадзе!
Сюды не трэба ехаць вёрсты!
Ізноў вядзерца пад рукой.
Ізноў над возерам замёрзлым
плыве вясенні пах духоў.
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад