Шкляр
RSS FeedУначы,
Калі мы спалі,
Калі спаў
Зямны абшар,
У наш край
З далёкіх даляў
Завітаў
Вялікі шкляр.
Са стараннем ён,
З ахвотай
Тут жа ўзяўся
За работу.
Дзе б ні стаў,
Дзе б ні ступіў,
Ён усё навокал
Шкліў.
Тонкім шклом
Пакрыў ён, хуткі,
Ўсюды лужыны
За суткі.
На дварэ
Зашкліў карыта,
Што вадой было
Наліта.
I вядзерца,
Што я ўчора
Быў занёс
На панадворак
I ваду ў якое
Ліў,
Шкляр той —
Бачыце! —
Зашкліў.
Мы на возера
З Міколкам
Днём пайшлі
Лазоўем колкім —
Два малыя
Рыбакі:
Мо бяруцца акунькі?
Падышлі —
Стаім здзіўлёна:
Нават возера
Зашклёна!
Хто ж такі ён,
Гэты шкляр,
Гэты майстар
I штукар?
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад