Жарты Дзеда Мароза
RSS FeedЖарты Дзеда Мароза
Зусім не зімна на двары,
І нам усім не верыцца,
Няўжо заснуў дзе без пары
Дзед са сваёй гарэзніцай?
Куды не глянь-патрэбны ён,
А снегу аніколечкі.
Яго ж чакаюць многа дзён
І дзетвара, і ёлачкі.
Ды, вось, настаў жаданы час,
Дванаццаць б’е гадзіннік,
І год стары пакінуў нас,
Прыйшоў год-імяніннік.
Шмат віншаванняў за сталом
Усмешак, падарункаў,
Ды не хапае за акном
Марозных нам карункаў.
І вось, найлепшае з дзівос,
Наўкола ўсё бялютка.
Бо Дзед Мароз, чырвоны нос
Паправіў справу хутка.
Над намі, мусіць, жартаваў
З сваёю ён Снягуркай,
Калі ляжаў-адпачываў,
Пасцель здалася мулкай.
Пярыны ў полі не было,
Падушка не пуховая…
Падзьмуў-сняжочкам замяло,
І ёсць пасцелька новая.
Іскрыцца снег, мароз трапшчыць,
Усё так, як быць павінна,
І дзетвара гуляць бяжыць,
Гарэзіць безупынна.
Бо што за Новы год такі,
Калі няма марозаў.
І рэжуць звонка лёд канькі
На лузе ўздоўж бярозак.
2003 г.
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад