На рэчцы зімою
RSS FeedНе сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому...
Хочацца Алесю
Выйсці на двор з хаты,
Ўзяць з сабой сякерку
Ды ў той лес кашлаты,
Стукнуць па дзярвяках
З-за пляча абухам
I глядзець, як сыпне
Снег халодным пухам,
Як стаяць над рэчкай
Хвоі і яліны,
Як ім снег халодны
Нахіліў галіны.
— Мамачка-галубка! —
Просіць ён так міла. —
Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
У санках паважуся.
— Ну, ідзі пабегай,
Толькі апраніся
Ды глядзі ў палонку,
Сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле
Хлопчыку малому,
I не пазайздросціць
Ён цяпер нікому!
На плячо — сякерку,
Саначкі — у руку,
Хлеба ўзяў кусочак.
— Цюцік! — свіснуў Жуку.
Пад скарынкай лёду
Тут жа, каля хаты,
Працякала рэчка
Скрозь лясныя шаты.
Побач той рачулкі
Кучы буралому,
I застыла рэчка
Мёртва, нерухома.
Моцна яе грудзі
Маразамі скуты,
I аковы лёду
Сярод рэчкі ўздуты.
Ціснецца вадзіца,
Не знаходзіць ходу
I не мае сілы
Скінуць глызы лёду.
На рачулцы ў лесе
Меў Алесь забаву.
Ну ж і пацяшаўся
Хлопчык тут на славу!
— Эх ты, лёд-гвалтоўнік!
Што ты вытвараеш?
Ты нашто вадзіцу
Крыўдзіш і ўшчуваеш?
Бедненькай, ёй цёмна,
Цесна пад табою,
Хай жа пагамоніць,
Мілая, са мною!
Дам ёй ход, галубцы,
Каб на свет зірнула! —
I яго сякерка
Спрытна секанула.
Звякае тапорык,
Глуха стук нясецца.
Раптам клуб вадзіцы
З-пада дна ўзаўецца.
Коціць поўзверх лёду,
Іней падымае
Ды такую ж казку,
Байку хлопцу бае!
Слухае хлапчынка
Гэты сказ нязнаны,
Спеў, нікім адвеку
Ў лесе нечуваны.
То яму здаецца
Дудак хор далёкі,
То птушыны ў небе
Голас адзінокі.
На душы так ціха,
Ціха і нейк млосна,
I спявае ў сэрцы
Спеў той сугалосна.
Гэты спеў дзівосны
Чары навявае
I такія казкі
Слаўныя складае!
I ад гэтай песні
Вее дабратою,
Радасцю і шчасцем,
Мілаю вясною.
Ад той песні-казкі
Трудна адарвацца,
I ёй струны сэрца
Хочуць адклікацца.
водгук на верш
Дзякуй!
Добры верш.
Мая думка такая,патрэбна каб на тэлебачанні і радые
перадавалі вершы,апавяданні,творы беларускіх пісьменнікау
зауседы .Напрыклад-кожны дзень і цэлую гадзіну.
Гэта вельмі будзе для насельніцтва прыемна чуць гаворку
па-беларуску,так-як у сталіцы краіны-Мінску нельга пачуць
на вуліцах размову на беларускай мове.
З павагай-Лявон.
не весь
не весь стих добавьте до конца