Прыйшла адліга.
RSS Feed(вершык для дзяцей)
На пляцоўцы снегавік
Учора быў, сягодня знік...
"Дзе ты? Дзе ты?" - кліча Вера.
"Прынясла табе цукерак".
Але ціха ў двары -
Толькі морква на вядры,
Дзве галіны, два вуглі.
У Веры слёзы пацяклі.
Гэта дожджык замест снегу
Па шчаках яе забегаў
І сказаў: " Прыйшла адліга,
Бо мароз стаміўся крыху
І пайшоў адпачываць.
Хай паспіць дзянёчкаў пяць,
А як толькі адпачне,
Зноў марозіць усё пачне.
Узмахне чароўным кіем,
Снегам беленькім накрые.
Будзе стужа ў двары,
Снегавік і снегіры
Зноўку вернуцца з завеяй -
Вось такая Зімка-фея.
Дожджык выслухала Вера
І дала яму цукерак.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116010207775
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад