Снег
RSS FeedВіруе снег
У вырай да зямлі
Пад ліхтаром
Вясковага неону...
I вусны мае
Шэпчуць улюбёна,
I вочы твае
Смехам паплылі...
Зімовы час —
Ператварэнняў час,
Неверагодных,
Казачных сюжэтаў.
Іскрыцца снег
Пад зоркамі Сусвету,
Нібыта споведзь чыстая
Для нас.
зима
Хоць і мялюсенькі сыпіцца снег
Гурбы растуць і таўсцеюць
Свой прыпыніла мяцеліца бег
Быццам стамілася веіць
Хочацца ёй адпачыць ад турбот-
Хопіць гудзець і круціцца-
Выспацца легчы ў сад, ці ў гарод
Снежнаю коўдрай накрыцца
Каб адпачнуўшы, устаць маладой
На белы свет падзівіцца
І веснавою вясёлай вадой
Зноў зашумець, заіскрыцца
эіма
Прыгожы, як ціхі зімовы вечар, верш
зіма
Я больш не люблю зіму
Яна мне зусім не міла
Дзіўна крыху, чаму
Раней я яе любіла
І санкаў, і лыжаў бег
Лёгкім быў і вясёлым
Ззяў дыямантамі снег
Калі я ішла са школы
Быў лагодным мароз
Нават, калі за дваццаць
Гэта цяпер да слёз
Цярплю, не хачу здавацца
Прабеглі вадой гады
У клопаце спраў штодзённым
І ўжо ад халоднай вады
Мне на душы сцюдзёна
Не міл мне лядовы палац
Прасторны, але няўтульны
Зімою заняты пляц -
Ён для халодных гульняў
Белы снег - дзе-нідзе
А так- цёмна-шэры, брудны
Кароткі зімовы дзень
У горадзе доўгі, нудны
Мне сонейка свет мілей
І кветак позірк ласкавы
Імкнуся туды, дзе цяплей
Дзе кубак гарачай кавы
Кастусю Цыбульскаму
Кастусю Цыбульскаму
Даруй мне за тыя нязграбныя вершы
Што я прывязла, каб табе паказаць
Жаночае глупства, так можна сказаць
Не апраўданне, што вершы былі тыя - першыя
Чытала я сёння на сайце паэтаў
Што выраслі на беларускай зямлі
І роднай старонкі забыць не змаглі
Спакусу псспрабаваўшы ад цэлага света
Былі там твае і малітвы, і песні - не вершы
Шкада, што раней не прыйшлося чытаць
Шкада, што як ты. не змагу маляваць
Не апраўданне, што ты пачынаў пісаць - першы