Спектр

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Зялёнай раніцай
на зжоўклы горад
выпаў фіялетава-сіні снег.
Чырвонае сонца
ўспыхнула порахам
і ўпала на ружовыя
далоні стрэх.
У блакітнай прызме
зімовага неба
сустрэліся фарбы,
і ў плыні дня
зрабіўся знянацку
белым лебедзем
горад —
брыдкае качаня...

Цiкава намаляваны зiмнi горад

Цiкава намаляваны зiмнi горад