Зімовая замалёўка
RSS FeedЗамяло асфальты, замяло,
Замяцеліла.
Цэлы дзень круціла, і гуло,
І арэліла.
Не было завеі, не было,
І дарвалася!
Як вядзьмарка злая з памялом,
Разгулялася.
І ляцяць сняжынкі, мільгацяць,
Калыхаюцца.
І вурчаць машыны, аж дрыжаць,
Надрываюцца.
І стаяць трамваі, і маўчаць,
Пазбіраліся,
Да акон у гурбах – ледзь відаць –
Акапаліся.
водгук на верш
Янусь!
Дзякуй за верш ,спадабауся.
З павагай-Лявон.
Лол
lol :)
Лявон! Дабра і радасці ў
Лявон! Дабра і радасці ў душы!І сапраўных прыгожых зімовых карцінак, а трамваі няхай сабе коцяцца па рэйках!