Зiмовы дождж
RSS FeedДождж у студзені - нібы насмешка зімовай пары.
Ён звісае з галінак, струменіцца ўздоўж па кары.
Размывае слязьмі ля абочыны рэшткі ільдзін,
Пакідае мяне з маім лёсам адзін на адзін.
Гэты дождж - ён не ў тэрмін. Запозненай восені гон.
У выгібах шурпатай кары ён знікае, як сон.
Па трубе вадасцёкавай ціха шапоча ў журбе:
«Ці ўсё добра у лёсе тваім? Чуеш? - я пра цябе»
Не дражні мяне, дождж. Не прыстала мне лёс папракаць.
Ранні досвед - знясу. Поспех спозніцца - буду чакаць.
Мне не страшны правал. Я пужаюся іншай бяды:
Што спазнюся сама, што прыйду — не туды, не тады.
Як трывожна і гулка ... І дах нахілілі гады.
Па адліву бляшанаму б'юць малаточкі вады.
Шамаціць дождж зімовы. На лужах малюе кругі.
І галінкі бязвольна павіслі, нібы ланцугi.
11.01.2013
Апошнiя водгукi
3 года 2 недели назад
4 года 49 недель назад
6 лет 50 недель назад
7 лет 2 дня назад
7 лет 2 дня назад
7 лет 2 дня назад
7 лет 3 дня назад
7 лет 4 дня назад
7 лет 6 дней назад
7 лет 5 недель назад