АДЛIГА Ў СНЕЖНI
RSS Feed(Цi будзе снег на Новы Год?)
Адлiгу ветрам прынясло
I снег счарнеў, палезла ўсюды смецце.
Вароны ў лужах, як малыя дзецi,
Шукаюць дзён зiмовых шкло.
Такая вось сцюдзёная пара!
А можа пераблыталася штосьцi?
Вясна зайшла к зiме на каву ў госцi,
Вядро разлiўшы пасярод двара.
Пажухлi, як ад полымя палi,
Зямля – матуля паказала свае грудзi.
Прабачце – “Рыфма”, з глухой вёскi будзем,
Прывязаны вадой мы да сваёй зямлi.
Сяргей Брандт, 26.12.2012
Махнач Сяргей
Круты паэт!!!
Жудас! "I снег счарнеў,
Жудас! "I снег счарнеў, палезла ўсюды смецце", "Зямля – матуля паказала свае грудзi". Страшэнная зіма :(