Белалозы

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

О, якія белалозы
Каля Прыпяці сівой!
Акрапілі іх марозы
Срэбразорнаю расой.

Што іскрыцца, зіхаціцца —
Прасвятляе ўсё вакол,
Каб душа магла напіцца
Чысціні з усіх вякоў.

Снег крыштальны аж ірдзее.
Прыпяць жмурыцца ў агні.
І Палессе маладзее
Ў першароднай светлыні.

водгук пра верш

Прыемна чытаць і слухаць.
З павагай-Лявон.

Вельмi прыгожы

Вельмi прыгожы верш!!!!!!!!!!!