Не надыхацца, не наталіцца...
RSS FeedНе надыхацца, не наталіцца
Мнагаснежнай віхурнай зімой!
Смакатой маразоў не напіцца,
Не найграцца завеяй шальной!
Не нацешыцца казачным пухам
Што ў далоні, бы свята, ляціць!
Не наслухацца злой завірухі,
Калі стане па-воўчаму выць!
А на сонейку раніцай золкай
Не знайсці прыгажэйшага шоў,
Чым яскравае ззянне вясёлкі
Ў крышталёвых радах ледзяшоў!
Ўсюды - чары зімовай прасторы:
Ад студзёнага шэпту вятроў -
Да бязмоўя бялюткага мора
І тугі даляглядаў-дароў…
Ўсё вакол - на зямлі і ў нябёсах -
Выклікае дзівосны экстаз:
Дываны-саматканкі з начосам,
І прасцін дыяментавы бляск,
І карункі ірландскія шаці
На галінках настылых бяроз,
І бялюткая шапка на хаце,
І заспаны на вокнах мароз…
І вясёлыя дзеці на ганку,
І на белым кусце – снегіры…
І канькі, і нястомныя санкі,
Што, як пёркі, злятаюць з гары…
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
4 года 34 недели назад
6 лет 35 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 42 недели назад