Што за дзіва?! Што за свята?!
RSS FeedШто за дзіва?! Што за свята?!
Зоркі злётаюць з галін!
Шчодрым бляскам - на багаты
Беласнежны палантын!
Іскры – злева, іскры – справа…
Над пярынамі снягоў
Ззяюць золатам яскравым
Мірыяды светлячкоў…
На зямлі - прасцін сегменты -
Ад ружовых да сівых…
Зіхаценне дыяментаў
Скача радугай па іх...
А на вокнах штось малюе
Незвычайнае мароз…
Але, скончыўшы, лютуе:
Шчыпле шчокі, круціць нос,
На румяным нечым твары
Студзіць сонца прамяні…
І клубіцца выдых парай –
Паспрабуй-ка ‘шчэ дыхні!
Апошнiя водгукi
2 года 40 недель назад
4 года 34 недели назад
6 лет 35 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 37 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 42 недели назад