Сёння — ух — які мароз!
RSS FeedСёння — ух — які мароз!
Недзе градусаў пад трыццаць!
Працінае аж да слёз,
Парам выдыху клубіцца!
Лезе ў шубу, шчыпле твар,
Правярае, як абуты...
Бы свавольны, ўладны цар,
Па зямлі шыбуе люты...
Адчувае свой канец,
А здавацца не жадае...
Ды нашто дарма шалець?
Ўжо вясна на трон сядае...
Выдатна пішешь!
Выдатна пішешь!