Шляхціц Завальня

RSS Feed
Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Як лёс, шалее завіруха —
Аж слёзы выспелі ў вачах.
Вандроўнік, бачыш?
Да прытулку
Табе агеньчык меціць шлях.
He, нездарма міргала свечка!
Пашана хаце — добры госць!
Заходзь, вандроўны чалавеча,
I ў бессмяротнасць уваходзь!
На Белай Русі —
век завеі.
Зацішка нам не прычакаць.
Галота казкай сэрца грэе.
Дазвольце казку распачаць.
Эх, браце!
Часу снег няўмольны
Засыпле ўсё —
і тут, і там.
На Белай Русі — белым полем
Застацца вам,
застацца нам.
I тое, што цяпер гаворыш,
Чужою мовай замяце...
А ты запісвай —
пра паморак,
Пра лесуна і пра чарцей...
Нас тут сагнала завіруха,
I ў нас ёсць келіх —
і агонь,
I свечка на акне варушыць
Сваю маленькую далонь,
I новы госць ужо ля брамы,
Прыйшоў па ласку і цяпло...
...I Беларусь плыве над намі –
Завеі
белае
крыло.

Цудоуны верш

Цудоуны верш

Людміла, вы вельмі добры

Людміла, вы вельмі добры пісьменнік, я паважаю вашу творчасць, дзякуй вам. Я разбіраюся у сціхах, бо сама пішу іх. ВЫ ДОБРЫ ПАЭТ

Іншыя вершы аўтара