Зіма

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Было цёпла. У ваконца
Заглядала ясна сонца.
Аж, ні села і ні пала,
Зіма з снегам загуляла!

Усю нашую старонку
Спавівала, як пялёнку, —
Няма траўкі, няма кветак,
Пуста гэтак, мёртва гэтак!

Сціхла рэчка, як забіта,
Пад шкляною лёду плітай;
Лес пашумам не гамоніць,
Птушак песнямі не звоніць.

Век халодны без адмены,
Мароз стукае у сцены,
А ад снегу днём і ночай
Іскры сыплюцца у вочы.

Скрыпяць санкі на марозе
Па выслізганай дарозе...
Эй, каб шчаснай больш часінкі,
Вось бы злётаў да дзяўчынкі!..