студзень
RSS FeedБелы барабаншчык
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга,
Злосная мятлюга
Кружыцца, гудзе...
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык,
Белы барабаншчык
Па зямлі ідзе...
Ён у свіце белай,
Ён у шапцы зорнай,
Да нябёс высознай,
Выйшаў у паход —
Пахаджае смела,
Грукне — грукнуць бёрны,
Грукне — грукнуць сосны,
Грукне — крэкне лёд.
З барабанам-звонам
Ходзіць ён шляхамі,
Барадой калючай
Шчыплецца да слёз —
Грозны, неўгамонны,
З доўгімі рукамі,
Што агонь, пякучы —
Студзеньскі мароз!
Зіма — ды ні снегу, ні лёду...
Зіма — ды ні снегу, ні лёду
На рэках і ў полі няма,
Як быццам вясны прахалоду
Нясе ў цёплым ветры зіма.
Ахутаны душным туманам
Нямыя сады і гаі.
Здаецца, што студзеньскім раннем
У іх запяюць салаўі.
Ды толькі далёка да лета
(Азноб ты заўважыў галля?) —
Да самага сэрца раздзета
Халоднай рукою зямля.
I раннія кволыя ўсходы
Бязлітасна губіць мароз.
А вільгаць начной прахалоды —
Сляды расчарованых слёз.
I хоць завірухам не верыш,
Хоць зрок яны слепяць, а ўсё ж
Ім з большай надзеяй даверыш
Пачуццяў нястрыманых дрож.
Студзень
Снежань-зух адгуляў, адгалёкаў,
Да астатняй — сняжынкі растрос...
Вунь па снезе да вёскі, здалёку,
Дзядзька Студзень кіруе наўпрост.
To раку падмацуе, то шэрань
Поўнай жменяй на хмыз сыпане.
Ані гуку наўкол... Толькі мерна
Пад валёнкамі рыпае снег.
Ён да крайняе хаты дадыбаў
I спыніўся, замёр каля шыбы:
Дых стаіўшы, не зводзіць вачэй
З дзіўнай кветкі, што вырасла ў печы,
На чырвоным вуголлі трапеча,
I зіхціць, і мігціць, і пячэ.
Апошнiя водгукi
2 года 47 недель назад
4 года 41 неделя назад
6 лет 41 неделя назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 45 недель назад
6 лет 49 недель назад