Апошні раз заломіць рукі...
RSS FeedАпошні раз заломіць рукі
Маланка ў хмарнай вышыні.
Расой асыпаліся гукі
Безжаўруковай цішыні.
I да сяла сцяжынкай шэрай
Падыдзе досвіткам зіма.
Усім, чым лета адшумела,
Мае распіша вокны шэрань
Загадкай белага пісьма.
Махнач Сяргей
Выдатна, Ала!